Онлайн

Беларусь ў сярэдзiне XVI-XVIII


1. Знешнепалітычны канфлікт у Еўропе, наступствы якога паўплывалі на дзяржаваўтваральныя працэсы ў сярэдзіне XVI ст.:

30-гадовая вайна;
100-гадовая вайна ;
Паўночная вайна ;
Лівонская вайна ;
Адказ: Менавіта Лівонская (Інфлянцкая) вайна з’яўляецца тым знешнепалітычным канфліктам, які паўплываў на дзяржаваўтваральныя працэсы ў Еўропе ў сярэдзіне XVI ст. Адным з вынікаў Лівонскай вайны з’яўляецца ўтварэнне Рэчы Паспалітай, «дзяржавы абодвух народаў», пасля падпісання Лівонскай уніі 1569 г.
2. Галоўныя асаблівасці эканамічнага развіцця ВКЛ у XVI – XVIII стст.:

узнікненне цэхавай арганізацыі вытворчасці ;
таварны характар гаспадаркі з выкарыстаннем працы прыгонных сялян ;
развіццё фальваркавай гаспадаркі;
панаванне мануфактурнай вытворчасці;
Адказ: Для эканамічнага развіцця ВКЛ у XVI – XVIII стст. характэрны: таварны характар гаспадаркі з выкарыстаннем працы прыгонных сялян; развіццё фальваркавай гаспадаркі. Цэхавая арганізацыя вытворчасці ў ВКЛ узнікае пазней, чым на астатнім еўрапейскім абшары, у канцы XV ст., а мануфактурная вытворчасць па-сапраўднаму развіваецца ў XVIII ст.
3. Заснаванне на тэрыторыі Беларусі манастыроў францысканцаў, аўгусцінцаў, бернардзінцаў сведчыла аб:

пашырэнні рэфармацыйнага руху ;
умацаванні ўплыву каталіцызму ;
умацаванні ўплыву уніяцтва ;
актыўным гарадскім будаўніцтве ;
Адказ: Заснаванне на тэрыторыі Беларусі манастыроў францысканцаў, аўгусцінцаў, бернардзінцаў сведчыла аб умацаванні пазіцый каталіцызму ва ўмовах разгортвання працэсаў Контррэфармацыі.
4. Паняцце, якое характарызуе гістарычныя падзеі 1604 – 1618 гг.:

бескаралеўе;
«паказачванне»;
«Смутны час»;
«Хмяльніччына»;
Адказ: Падзеі 1604 – 1618 гг. у гісторыі Беларусі і Расіі атрымалі назву «Смутны час». Складаная ўнутрыпалітычная сітуацыя ў Маскоўскай дзяржаве выкарыстоўвалася палітычнымі коламі Рэчы Паспалітай як магчымасць дасягнення ўласных мэтаў: навязванне свайго стаўленіка на маскоўскі трон, аказанне рашучага ўплыву на ўнутраную і знешнюю палітыку Маскоўскай дзяржавы. «Ілжэдзмітрыяда» надалей ускладніла і без таго напружаныя адносіны паміж суседнімі дзяржавамі.
5. Форма вытворчасці ў ВКЛ, якой папярэднічала цэхавая арганізацыя працы:
майстэрня;
персіярня;
мануфактура;
фабрыка;
Адказ: Мануфактурнай арганізацыі вытворчасці папярэднічала цэхавая. У ВКЛ мануфактуры па-сапраўднаму развіваюцца ў XVIII ст.
6. Старажытны беларускі горад, у якім узнікла першая ў ВКЛ кальвінісцкая абшчына:

1;
2;
3;
4;
Адказ: Першая кальвінісцкая абшчына на беларускіх землях узнікла ў Бярэсці каля 1533 г. пад апякунствам віленскага ваяводы Мікалая Радзівіла Чорнага.
7. Канфесіянальная прыналежнасць пераважнай часткі сельскага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII ст. стала вынікам распаўсюджвання ідэй:
Асветніцтва;
Адраджэння;
Рэфармацыі;
Уніяцтва;
Адказ: Напрыканцы XVIII ст. большасць селян на тэрыторыі Беларусі былі уніятамі ў выніку распаўсюджання ідэй рэлігійна-царкоўнай уніі і зацвярджэння уніяцтва.
8. Асноўная зямельная мера i адзiнка абкладання павiннасцямi ў ВКЛ у другой палове XVI ст.:.
валока;
дзякла;
дым;
дзесяціна;
Адказ: Асноўнай зямельнай мерай i адзiнкай абкладання павiннасцямi ў ВКЛ у другой палове XVI ст. з’яўлялася валока. Як мера плошчы ў сiстэме мер ВКЛ яна складалася з 30 моргаў цi 9000 прутоў (21,36 га). Шырокае распаўсюджанне на Беларусi валока атрымала прыкладна з 40-х гг. XVI ст. у ходзе аграрнай рэформы (валочнай памеры) 1557 г.
9. Правільна суаднясіце элементы двух мностваў
Ліквідацыя падзелу Рэчы Паспалітай на Польшчу і ВКЛ
Iснаванне ў ВКЛ неабмежаванай манархіі
Пачатак афармлення ў ВКЛ саслоўна-прадстаўнічай манархіі
Утварэнне федэрацыі ВКЛ і Польскага каралеўства
Адказ: Ідэя ліквідацыі падзелу Рэчы Паспалітай на Польшчу і ВКЛ рэалізоўвалася згодна палажэнням Канстытуцыі 1791 г.
Існаванне ў ВКЛ неабмежаванай манархіі прыпадае на сярэдзіну XIІІ – першую палову XV стст.
Пачатак афармлення ў ВКЛ саслоўна-прадстаўнічай манархіі – на сярэдзіну і другую палову XV ст.
Утварэнне федэрацыі ВКЛ і Польскага каралеўства адбылося ў 1569 г. згодна палажэнням Люблінскай уніі.
10. Правільна суаднясіце элементы двух мностваў
XIV – XV стст.
XVI ст.
Cярэдзіна XVI – сярэдзіна XIX стст.
Першая палова XVIII ст.
Адказ: XIV – XV стст. – час панавання натуральнай гаспадаркі, ў межах якой амаль усё выпрацоўваецца дзеля ўласнагаспадарчых патрэб.
XVI ст. – узнікненне цэхавай арганізацыі ў ВКЛ.
Узнікненне і распаўсюджанне фальваркаў прыпадае на сярэдзіну XVI – сярэдзіну XIX стст.
Узнікненне першых мануфактур і іх распаўсюджанне адбываецца ў першай палове XVIII ст.
11. Архітэктурны стыль, у якім у сэрэдзіне XVIII ст. быў перабудаваны Полацкі Сафійскі сабор:
беларуская готыка;
віленскае барока;
візантыйскі;
псеўдакласіцызм;
Адказ: Знішчаны падчас Паўночнай вайны Полацкі Сафійскі сабор быў адноўлены па праекце польскага архітэктара Іагана Глаўбіца (у стылі віленскага барока) у 1738 – 1750 гг.
12. Узнікненне брацтваў на тэрыторыі Беларусі адбывалася ў сувязі з:
распаўсюджваннем Асветніцтва;
пачаткам эпохі Адраджэння ;
прапольска-каталіцкай палітыкай кіруючых колаў Рэчы Паспалітай;
падзеламі Рэчы Паспалітай;
Адказ: Адным з вынікаў прапольска-каталіцкай палітыкі кіруючых колаў Рэчы Паспалітай стала ўзнікненне на тэрыторыі ВКЛ брацтваў – рэлігійна-палітычных і культурных арганізацый каталіцкага і праваслаўнага насельніцтва.
13. Каталіцкі манаскі ордэн, члены якога сталі галоўнымі абаронцамі чысціні каталіцкага веравызнання і былі празваны С. Будным «чортавым семем»:
дамініканцы;
езуіты;
піяры;
францысканцы;
Адказ: «Чортава семя» называў Сымон Будны прадстаўнiкоў ордэна езуітаў. Менавіта езуіты сталі галоўнымі абаронцамі чысціні каталіцкага веравызнання і праваднікамі ідэй Контррэфармацыі.
14. У XVIІ ст. аснову войска ВКЛ складалі:
апалчэнцы-зямяне;
наёмныя прафесійныя ваенныя;
паспалітае рушанне;
рэкруты;
Адказ: У XVI ст. у аснове арганізацыі войска ВКЛ было паспалітае рушанне – усеагульнае апалчэнне. У XVIІ ст. сітуацыя змянілася, і аснову войска ВКЛ складалі наёмныя прафесійныя ваенныя.
15. Старажытны беларускі горад, радзіма С. Пятроўскага-Сітніяновіча:

1;
2;
3;
4;
Адказ: Сімяон Полацкі (Самуiл Емяльянавiч Пятроўскi-Сiтнiяновiч) родам з Полацка. Менавіта ён стаяў ля вытокаў першага ў Расii тэатра, адчыненага пры царскiм двары ў 1672 г., тэатра, у якiм значную частку акцёраў складалi жыхары Беларусi, вывезеныя з радзiмы падчас спусташальных ваенных дзеянняў «разбуральнага стагоддзя». Выхавальнiк дзяцей рускага цара Аляксея Мiхайлавiча, перакладчык i сакратар патрыярхаў александрыйскага i антыахiйскага. Тэарэтык вершаскладання, з якім знаёміўся па кнізе «Рифмологион, или стихослов» Мiхайла Ламаносаў.
16. Да непадатных саслоўяў у ВКЛ XVI – XVIII стст. належылі:

духавенства
магнаты
шляхта
мяшчанства
Адказ: У ВКЛ у XVI – XVIII стст. непадатнымі саслоўямі з пералічаных з’яўляліся духавенства, магнаты і шляхта.
17. Саслоў’і ВКЛ XVI – XVIII стст., прадстаўнікі якіх плацілі падаткі на карысць вялікага князя:

духавенства
шляхта
мяшчане
сяляне
Адказ: Станы і саслоў’і ВКЛ XVI – XVIII стст., прадстаўнікі якіх плацілі падаткі на карысць вялікага князя: мяшчанства і сялянства.
18. Прадстаўнікі памяркоўнага накірунку ў антытрынітарызме на тэрыторыі ВКЛ:

Сымон Будны
Каспар Бекеш
Лаўрэнцiй Крышкоўскi
Васіль Цяпінскі
Адказ: Да прадстаўнікоў памяркоўнага накірунку ў антытрынітарызме на тэрыторыі ВКЛ можна аднесці Сымона Буднага і Васіля Цяпінскага.
19. Галоўныя ідэі, выкладзеныя ў кнізе «Аб адзінстве царквы божай»:

выхад кіеўскага мітрапаліта з-пад улады патрыярха ў Канстантынопалі
незалежнасць ад маскоўскай патрыярхіі
прызнанне вяршэнства Ватыкана пры захаванні царкоўнай абраднасці
неабходнасць царкоўнай уніі
Адказ: У 1577 г. была выдадзена кніга езуіта Пятра Скаргі «Аб адзінстве царквы Божай». На яе старонках быў выкладзены план і ўмовы царкоўна-рэлігійнай уніі:
• прызнанне самой неабходнасці уніі;
• выхад кіеўскага мітрапаліта як кіраўніка праваслаўнай царквы ў беларускіх, рускіх і ўкраінскіх землях з-пад улады патрыярха ў Канстантынопалі і падпарадкаванне папе рымскаму;
• прызнанне праваслаўнымі вяршэнства Ватыкана пры захаванні ўласнай царкоўнай абраднасці.
20. Фактары, якія паспрыялі заключэнню Берасцейскай уніі:

адмова Ватыкана ад iдэi масавага распаўсюджвання каталiцызму
кансалідацыя феадалаў пад уплывам Лівонскай вайны
канфесiйнае адзiнства Рэчы Паспалiтай
складанасць мiжканфесiйных адносiн у Рэчы Паспалітай
Адказ: Балансаванне Беларусi памiж Усходам i Захадам вызначыла неабходнасць пошуку кампрамiсаў i зрабiла жывучай iдэю царкоўна-рэлiгiйнай унii. Менавiта тут была рэалiзавана iдэя скасавання падзелу i ўзмацнення хрысцiянства праз яднанне, якая выношвалася не адно стагоддзе кiраўнiкамi праваслаўнай i каталiцкай царквы. З'явiлася унiяцтва – неадназначны па сваiх вынiках фенамен беларускай гiсторыi. Заключэнню Берасцейскай уніі аб’ектыўна спрыяла кансалідацыя феадалаў пад уплывам Лівонскай вайны і складанасць мiжканфесiйных адносiн у Рэчы Паспалітай.