ПК "Гісторыя Беларусі. Тэматычныя тэсты"

Описание программы:

 Авторы: С. В. Панов, В. Л. Лозицкий, П. Л. Гращенко (год разработки 2007, обновление 2019 г.)

   Праграмны комплекс «Гісторыя Беларусі. Тэматычныя тэсты» (далей электронны сродак навучання – ЭСН) прызначаны для арганізацыі выніковага паўтарэння і сістэматызацыі ведаў па тэмах вучэбнага прадмета "«Гісторыя Беларусі.»" на III ступені агульная сярэдняй адукацыі і самастойнай падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання ў Рэспубліцы Беларусь.

Дадзены праграмны комплекс прызначаны:

  • для кантролю і дыягностыкі ведаў пры вывучэнні гісторыі Беларусі ў старэшых класах;
  • для падрыхтоўкi да уступных іспытаў у ВНУ ў форме цэнтралізаванага тэсціравання;
  • можа быць выкарыстаны на факультатыўных занятках, пры правядзенні курсаў па выбары, пры падрыхтоўцы да прадметнай алімпіяды.

  Электронны вучэбны сродак змяшчае крытэрыяльна-арыентаваныя тэставыя заданні, якія ахопліваюць вузлавыя і прынцыповыя пытанні гісторыі Беларусі ад часоў першабытнасці і да пачатку ХХІ стагоддзя. Змест матэрыялу адпавядае вучэбным праграмам для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама праграме для абітурыентаў, якія здаюць уступны экзамен па гісторыі Беларусі пры паступленні ў ВНУ.

Тэматычны змест:
(па два варыянты ў кожнай):

1. Старажытнае грамадства.
2. Узнікненне класавага грамадства і беларускай дзяржаўнасці (VI - сяр. XIII стст.).
3. Беларусь у другой палове XIII - сярэдзіне XVI стст.
4. Беларусь у сярэдзіне XVI - XVIII стст.
5. Беларусь у складзе Расійскай імперыі.
6. Беларусь у 1917 - 1939 гг.
7. БССР у гады II сусветнай вайны (1939 - 1945 гг.).
8. Беларусь у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.
9. БССР у сярэдзіне 50-х - сярэдзіне 80-х гг. XX ст.
10. Беларусь у сярэдзіне 80-х гг. XX ст. - пачатку XXI ст.

   Праграмная абалонка дазваляе выкарыстоўваць як яе кантралюючыя, так і навучальныя магчымасці. У рэжыме трэнінгу кожнае тэставае заданне змяшчае тлумачэнне, да якога карыстальнік мае магчымасць звярнуцца ў выпадку відавочных цяжкасцей падчас адказу.

   Камплект праграмнага комплексу змяшчае метадычныя рэкамендацыі і кіраўніцтва карыстальніка.


Системные требования 

IBM PC – совместимый компьютер;
Минимальные:
 ОС Windows 7 и выше;
 DirectX 9;
 Adobe Flash Player;
 Процессор P-II 500MHz (Celeron 700);
 Свободное дисковое пространство – 500 Мегабайт;
 SVGA видеоадаптер с глубиной цвета 16-bit (разрешение 1024x768)
 ОЗУ: 512 Mб.
Рекомендуемые:
 ОС Windows 7 и выше;
 DirectX 10;
 Adobe Flash Player;
 Процессор P-III 1000MHz;
 Свободное дисковое пространство – 500 Мегабайт;
 SVGA видеоадаптер с глубиной цвета 32-bit (разрешение 1024x768)
 ОЗУ: 2 Гб.