ПК "Беларуская мова. Абагульненне і сістэматызацыя"

Описание программы:

 Аўтары: Рошчына І. У,Ільіна Р. П. ( год распрацоўкі 2015)

  Праграмны комплекс «Беларуская мова. Абагульненне і сістэматызацыя» (далей электронны сродак навучання – ЭСН) прызначаны для арганізацыі выніковага паўтарэння і сістэматызацыі ведаў па тэмах вучэбнага прадмета "Беларуская мова" на III ступені агульная сярэдняй адукацыі і самастойнай падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання ў Рэспубліцы Беларусь.

Карыстальніку прапануецца 1880 разнаузроўневых тэставых заданняў па разделах.

   Структура ЭСН дазваляе арганізаваць максімальна эфектыўную працу па любым з сямнаццаці прапанаваных раздзелаў. Першыя шаснаццаць раздзелаў змяшчаюць:

  • навучальныя тэматычныя тэсты, якія змяшчаюць па 10 заданняў, сярод якіх прысутнічаюць як заданні закрытага тыпу (з выбарам варыянту адказу), так і заданні адкрытага тыпу (са сваім варыянтам адказу). Усе заданні тэматычных тэстаў маюць адказы і падрабязныя каментарыі, аналіз якіх будзе карысны ў тым ліку і пры атрыманні правільнага адказу;
  • кантрольны тэст раздзела складаецца з 20 заданняў з правільнымі адказамі.

   Сямнаццаты раздзел ЭСН змяшчае 10 выніковых тэстаў, якія дазваляюць праверыць узровень засваення ўсяго навучальнага матэрыялу. Кожны тэст складаецца з 40 заданняў (30 – закрытага і 10 – адкрытага тыпу). Праца з выніковымі тэстамі дазваляе набыць навык выканання заданняў розных тыпаў і ўзроўняў складанасці, развіць «пачуццё часу» пры выкананні тэста, распрацаваць сваю стратэгію выканання тэста, рэальна ацаніць свае магчымасці і меркаваныя вынікі.

Тэматычны змест:

Фанетыка і арфаэпія

Гукі мовы
Фанетычныя законы беларускай мовы (аканне, яканне, дзеканне, цеканне, азванчэнне/аглушэнне, прыпадабненне, суседняя мяккасць)
Націск

Арфаграфія

Вымаўленне і правапіс о, э – а
Вымаўленне і правапіс е, ё – я
Правапіс спалучэнняў галосных у іншамоўных словах
Правапіс галосных у складаных словах
Ужыванне і правапіс у/ў
Правапіс ы, і , й пасля прыставак.
Падоўжаныя і падвоеныя зычныя
Правапіс слоў з невымоўным спалучэннем зычых
Правапіс ь і апострафа

Склад слова. Словаўтварэнне

Лексіка і фразеалогія

Лексіка (Прамое і пераноснае значэнне слова, мнагазначныя словы, сінонімы, амонімы, антонімы, паронімы)
Фразеалогія

Назоўнік

Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў
Род і лік назоўнікаў
Правапіс канчаткаў назоўнікаў
Правапіс назоўнікаў, род якіх у рускай і беларускай мовах не супадае. Дапасаванне прыметнікаў да назоўнікаў
Правапіс назоўнікаў разам, праз дэфіс

Прыметнік

Разрады прыметнікаў
Ступені параўнання прыметнікаў
Правапіс суфіксаў прыметнікаў
Правапіс прыметнікаў разам, праз дэфіс

Правапіс займеннікаў

Правапіс лічэбнікаў

Дзеяслоў

Трыванне, лад, час дзеясловаў.
Спражэнне дзеясловаў. Правапіс канчаткаў дзеясловаў
Дзеепрыметнік. Дзеепрыметнікавы зварот
Дзеепрыслоўе. Дзеепрыслоўны зварот

Правапіс прыслоўяў разам, асобна, праз дэфіс

Правапіс не(ня) з рознымі часцінамі мовы

Размежаванне не(ня) і ні

Словазлучэнне

Словазлучэнне. Спосабы сувязі слоў у словазлучэнні (дапасаванне, кіраванне, прымыканне)
Асаблівасці дзеяслоўнага кіравання ў беларускай мове

Просты сказ

Тыпы простых сказаў
Члены сказа
Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
Аднасастаўныя сказы
Аднародныя члены сказа. Аднародныя і неаднародныя азначэнні
Параўнальныя звароты
Звароткі. Пабочныя і ўстаўныя канструкцыі
Адасобленыя азначэнні і прыдаткі
Адасобленыя акалічнасці
Адасобленыя дапаўненні

Складаны сказ

Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах
Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах
Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых сказах
Знакі прыпынку ў сказах з рознымі відамі сувязі
Простая мова.Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай

Тэкст. Стылі і тыпы тэкстаў. Сродкі сувязі сказаў у тэксце

Выніковыя тэсты  

 

Дадзенае ЭСН дасць магчымасць:

  • абітурыентам – усебакова паўтарыць і сістэматызаваць матэрыял, пройдзены ў школе, а таксама пры неабходнасці арганізаваць самастойную сістэмную падрыхтоўку да цэнтралiзаванага тэсцiравання;
  • настаўнікам беларускай мовы і літаратуры – выкарыстоўваць прапанаваны матэрыял на ўроках і факультатыўных занятках для падагульнення вывучанага і сітэматызацыі матэрыялу, пры неабходнасці – для падрыхтоўкi да цэнтралiзаванага тэсцiравання па беларускай мове;
  • выкладчыкам падрыхтоўчых курсаў – атрымаць дадатковы матэрыял для індывідуальных і групавых заняткаў.

ЭСО распрацавана як Windows-дадатак. Магчымасць ўстаноўкі пакета па сетцы на кожнае працоўнае месца навучэнца.


Системные требования 

IBM PC – совместимый компьютер;
нимальные:
 ОС Windows 7 и выше;
 DirectX 9;
 Adobe Flash Player;
 Процессор P-II 500MHz (Celeron 700);
 Свободное дисковое пространство – 500 Мегабайт;
 SVGA видеоадаптер с глубиной цвета 16-bit (разрешение 1024x768)
 ОЗУ: 512 Mб.
Рекомендуемые:
 ОС Windows 7 и выше;
 DirectX 10;
 Adobe Flash Player;
 Процессор P-III 1000MHz;
 Свободное дисковое пространство – 500 Мегабайт;
 SVGA видеоадаптер с глубиной цвета 32-bit (разрешение 1024x768)
 ОЗУ: 2 Гб.