ПМК “ПАЧАТКОВАЯ ШКОЛА: БЕЛАРУСКАЯ ЛЕКСIКА”

Описание программы:

Авторы: И. Н. Васильева, П. Л. Гращенко (год разработки 2007)

     Праграмна-метадычны комплекс “Беларуская лексіка” – навучальная праграма па беларускай мове для вучняў 2-4 класаў школ з рускай мовай навучання.
 Прыкладаюцца:кіраўніцтва карыстальніка, метадычныя рэкамендацыі.

   Адной з галоўных задач навучання малодшых школьнікаў беларускай мове з’яўляецца развіццё камунікатыўнай дзейнасці дзяцей. Настаўнік развівае мову школьнікаў у працэсе ўсёй вучэбна-выхаваўчай работы на ўроках і ў пазакласны час. Набываючы веды з любой галіны навукі, вучні знаёмяцца з новымі словамі, тэрмінамі. Гэтыя веды ўзбагачаюць мысленне, ўдасканальваюць мову. Асноўныя ж навыкі карыстання мовай вучні набываюць у працэсе вывучэння роднай мовы. Развіццё вуснай мовы – гэта фарміраванне вымаўленчых навыкаў; узбагачэнне і актывізацыя слоўніка вучняў; работа над словазлучэннем і сказам; удасканаленне навыкаў звязнай мовы.

  Мэта праграмы:

• узбагачэнне і пашырэнне слоўнікавага запасу вучняў;
• удакладненне значэння вядомых слоў;
• развіццё моўнага пачуцця і моўных здольнасцей вучняў;
• маўленчае развіццё дзяцей;
• дапамога ў засваенні лексічнага мінімума, прадугледжанага праграмай;
• фарміраванне ўмення карыстацца слоўнікамі;
• развіццё пазнавальнай актыўнасці вучняў.

Праграмма змяшчае

 53 урокі для 2, 3 і 4 класаў;
• руска-беларускі і беларуска-рускі слоўнікі;
• тлумачальны слоўнік.

Кожны ўрок змяшчае:

• прэзентацыю слова ў выглядзе міні-мультфільма, сюжэтнага малюнка або тлумачэння значэння праз кантэкст, разгорнутае апісанне і пераклад;
• заданні канвеернага тыпу, накіраваныя на праверку разумення сэнсу слова;
• падбор сінонімаў, антонімаў, роднасных слоў (калі яны ёсць).

  Сістэма практыкаванняў на замацаванне вучэбнага матэрыяла распрацавана да кожнага ўрока. Гэта заданні: 

• “подпіс” малюнкаў;
• аднаўленне разбуранага слова, злучэнне частак аднаго выразу;
• устаўка прапушчанага слова;
• устаўка прапушчаных слоў і іх класіфікацыя;
• устаўка прапушчаных літар;
• адгадванне загадак;
• пераклад з беларускай мовы на рускую і наадварот;
• пошук лішняга слова.

      Большая частка заданняў спрыяе развіццю чытацкіх здольнасцей вучняў, стымулюе іх самастойны пошук: значэнне слова высвятляецца праз кантэкст, тлумачэнне, з апорай на малюнкі і міні-дыялогі.

   ПМК распрацавана як Windows-дадатак. Магчымасць ўстаноўкі пакета па сетцы на кожнае працоўнае месца навучэнца. Працу з праграмай можна арганізаваць у разнастайных умовах:

  • у класе з кампутарам і мультымедыя-праектарам;
  • у класе з камп'ютэрнай сеткай;
  • у класе з інтэрактыўнай дошкай;
  • у класе з інтэрактыўнай панэллю з модульным ПК.

Системные требования

IBM PC – совместимый компьютер; 

•    ОС Windows XP и выше ;
•    DirectX 10;
•    Adobe Flash Player;
•    Процессор P-III 1000Mhz;  
•    Свободное дисковое пространство – 150 Мегабайт;
•    SVGA видеоадаптер с глубиной цвета 32-bit (разрешение 800x600)
•    ОЗУ:    512 Мегабайта 
1 Гигабайт для ОС Windows Vista / 7